Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

7 мая ўзорны фальклорны калектыў “Васілёчкі” адзначыў 15-годдзе

Дата: 7 мая 2022 в 17:37, Обновлено 10 мая 2022 в 09:56
Автор: Т. Е. И.
107 просмотров

           7 мая ўзорны фальклорны калектыў “Васілёчкі” адзначыў 15-годдзе.

   Фальклорны калектыў “Васілёчкі” дзяржаўнай установы адукацыі «Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» быў створаны ў 2007 годзе на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Жытамлянская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”. У 2016 годзе калектыў атрымаў ганаровае званне “ўзорны”. 

      Асноўныя напрамкі дзейнасці факльклорнага калектыву “Васілёчкі” – адраджэнне нацыянальнай культуры, захаванне мясцовых традыцый і абрадаў свайго регіёну.

    На занятках фальклорнага калектыву навучэнцы дакранаюцца да прыгажосці беларускай мовы, роднай песні, пазнаюць вытокі фальклорнай спадчыны свайго народа. Менавіта народная творчасць – той каштоўны матэрыял, якому пад сілу развіць мастацкія здольнасці дзіцей і моладзі. Захапленне народнай творчасцю, якое адбываецца з цягам часу, стварае ўмовы для праяўлення ў дзяцей творчага патэнцыялу.

     Заняткі ў калектыве “Васілёчкі” праходзяць у форме, максімальна набліжаннай да традыцыйнай перадачы ведаў, уменняў і навыкаў вусным шляхам. Мелодыя, спеў, гучанне музычных інструментаў і рытмаў, скокі, танец, вопратка, тэатралізаваны паказ і, нарэшце, адпаведнае прыроднае асяроддзе, пара года, рэгіянальнае месца знаходжання, якое фарміруе мясцовы мастацкі каларыт, – усё гэта існуе ў сінкрэтнай суцэльнасці, адзінстве мастацкай этыкі, маралі народа. Найбольш відавочна выяўляецца гэтая непадзельнасць у традыцыйных святах і абрадах. 

        Асаблівасцю ўзорнага фальклорнага калектыву “Васілёчкі” з’яўляецца не толькі працэс вывучэння фальклорнага мастацтва, але і развіццё асабістых музычных, творчых, камунікатыўных якасцей навучэнцаў, што дазваляе найбольш поўна раскрыць іх унутраны свет, уздзейнічаць на эмоцыі, пачуцці, думкі і ўчынкі, фарміраваць пазітыўныя адносіны да наваколля і самога сябе.

   Калектыў “Васілёчкі” абавязковы ўдзельнік культурна-масавых мерапрыемстваў, а таксама фестываляў абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. На працягу апошніх пяці гадоў “Васілёчкі” станавіліся пераможцамі Рэспубліканскага конкурса фальклорных калектываў у межах конкурсу “Юныя таленты Беларусі”, пераможцамі абласных конкурсаў дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!”, “Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым сэрцам паважае”. Неаднаразова ўдзельнічалі ў майстар-класах для фальклорных калектываў, якія праводзіла кіраўнік Адамовіч Тарэса Антонаўна, прымалі ўдзел у фальклорных сустрэчах, якія штогод праходзяць у г. Гродна – “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікдзень”.  

Віншуем калектыў і кіраўніка, жадаем творчых поспехаў!

ФОТАГАЛЕРЭЯ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.