Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

22 сакавіка ў Беларусі ўспамінаюць ахвяр трагедыі ў Хатыні і іншых ахвяр генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Дата: 22 марта 2022 в 14:06, Обновлено 22 марта 2022 в 16:43
128 просмотров

У гадавіну гібелі Хатыні мы смуткуем не толькі аб яе жыхарах, але і аб усім мірным насельніцтве краіны, які загінуў ад рук акупантаў і іх памагатых. Хатынь стала сімвалам усіх вёсак, знішчаных на тэрыторыі Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну.

IMG_20220322_085352.jpg

У гэты дзень з усіх раёнаў краіны стартуюць аўтапрабегі і накіроўваюцца ў Мінскую вобласць, каб разам ушанаваць памяць ахвяр Хатыні.

Сёння на мемарыяле ў весцы Партызанская адбыўся мітынг. Да падножжа мемарыяла ўсклалі кветкі і вянкі, ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.

Вёска Партызанская Скідзельскага сельскага савета, размешчана ў 1 км на паўднёвы-захад ад горада Скідзель, па дарозе Гродна – Ваўкавыск.

14 ліпеня 1943 года у 5 гадзін раніцы з боку Скідзеля пад’ехала калона аўтамашын. Усім жыхарам было загадана сабрацца ў цэнтры вёскі на сход. Але, заўважыўшы вакол вёскі ланцуг з гітлераўцаў у тры рады, жыхары зразумелі, што гэта будзе не сход. Мужчын загналі ў адзін хлеў, а жанчын і дзяцей у другі. Перад хлявамі выкапалі велькія ямы. Першымі растрэльвалі мужчын. Потым забівалі маленькіх дзяцей, іх калолі штыкамі на руках у матуль, затым растралялі жанчын. У 1944-м годзе пры адступленні фашысты вырашылі замесці сляды сваіх крывавых зверстваў. Яны адкапалі трупы, паскідалі іх у кучу, аблілі гаручай вадкасцю, абклалі дровамі і падпалілі.

IMG_20220322_092108.jpg

14 ліпеня 1943 года ў вёсцы Пузавічы загінула 650 чалавек. Дамы жыхароў былі разрабаваны і спалены. Так перастала існаваць вёска Пузавічы. Многія жыхары вёскі былі пахаваныя жыўцом. Пасля гэтага зверскага злачынства яшчэ некалькі дзён варушылася зямля на брацкіх магілах і чуліся стогны.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны на месцы Пузавічаў паўстала вёска Партызанская.

У 1960 годзе на магілах ахвяр фашызму з'явіўся мемарыял: журботная жаночая фігура і памятная пліта над дзвюма магіламі.

<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/dn57Pwsrpwc" title="YouTube video player" width="560"></iframe>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.