Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Колер часу: у Скідзелі юныя эколагі Гродзенскага раёна заклалі яблыневы "Сад надзеі"

Дата: 4 ноября 2021 в 09:08, Обновлено 4 ноября 2021 в 09:18
171 просмотр

Яблыневы сад заклалі на тэрыторыі першай Скідзельскай школы. Навучэнцы Гродзенскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, члены ГА "БРСМ" высадзілі каля двух дзясяткаў саджанцаў.

Нягледзячы на тое, што дождж ўсяляк спрабаваў перашкодзіць мерапрыемству, удзельнікаў акцыі надвор’е не спалохала. Бо, напрыклад, для дзяцей са школьных лясніцтваў пасадка дрэў-занятак звыклы. Штогод яны высаджваюць сотні маленькіх ялінак, бяроз, соснаў, прычым зрабіць гэта могуць ужо фактычна з заплюшчанымі вачыма.

Асаблівы сэнс у з'яўленні "Саду надзеі" ўкладвалі скідзельскія адзінаццацікласнікі. Яны беражліва павязалі сімвалічныя стужачкі на галінкі будучых дрэў. Для некаторых хлопцаў гэта былі першыя ў іх жыцці саджанцы.

Акрамя закладкі яблыневага саду, на мерапрыемстве падвялі вынікі восеньскага экалагічнага марафону. Сёлета лідарамі сталі хлопцы са Скідзельскага, Парэцкага і Індурскага школьных лясніцтваў. Таксама на восеньскім злёце вызначылі лепшыя экалагічныя атрады па выніках працоўнага семестра. Усе яны з трох Скідзельскіх школ.

https://rgazeta.by/

<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/SClMm3FEFzk" title="YouTube video player" width="560"></iframe>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.