Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Как Вам наш новый сайт?
Всего 52 человека

Виртуальный музей

Дата: 20 марта 2017 в 13:16, Обновлено 29 января в 12:09
Автор: Т. Е. И.

Літаратурна-краязнаўчы музей

дзяржаўнай установы адукацыі

"Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей и моладзі"

в.Мількаўшчына

(сайт музея)

"Май сэрца як мага чысцейшае і аддавай паслугі зямлі і людзям..." 

Эліза Ажэшка

...з гісторыі стварэння адзінага ў сваім родзе музея...

    Літаратурна-краязнаўчы музей вёскі Мількаўшчына быў адкрыты ў 2004 годзе на базе яшчэ дзеючай у той час установы адукацыі "Мількаўшчынская базавая школа імя Элізы Ажэшкі". На самой справе, з 2004 года ва ўстанове адукацыі пачынае працаваць толькі музейны пакой пад назвай “Беларуская хатка”. Кіраўніком музейнага пакоя быў вызначаны настаўнік гісторыі Савянкова Таццяна Анатольеўна.

  Але ў хуткім часе, праз некалькі гадоў існавання музейнага пакоя і плённай працы кіраўніка колькасць экспанатаў музейнага пакоя значна павялічалася. Таму ў 2010 годзе на падставе рэкамендацый аддзела адукацыі Гродзенскага райвыканкама было вырашана перайменаваць музейны пакой у музей з літаратурна-краязнаўчым профілем.

  На жаль, з 2013 года ўстанова адукацыі "Мількаўшчынская базавая школа імя Элізы Ажэшкі" назаўсёды зачыняе свае дзверы перад вучнямі. З гэтага года школа перастае існаваць. Але жыццё ў яе сценах не спыняецца, а працягвае бурліць і кіпець. Дзякуючы актыўнасці загадчыка літаратурна-краязнаўчага музея - Таццяны Анатольеўны - і жыхароў вёскі, не абыякавых да лёсу былога культурнага цэнтра, будынак школы працягвае прымаць гасцей не толькі з Прынёмання, але і з усёй краіны і, нават, з замежжа.

  Сярод разнастайных раздзелаў экспазіцыі трэба вызначыць асноўныя: “Каралева жывога слова”, “Родная школа – навукі пачатак”, “Мількаўшчына родная мая”, “Вечнай памяццю жывыя”, “Сялянская хатка пач. 20-га ст.” і “Народныя ўмельцы”. 

   

Изображение

Элиза  Ожешко -

  известная писательница белорусcко – польского пограничья

Ароматерапия, водолечение, фитотерапия в ряде стран Европы и Азии эти формы нетрадиционной медицины являются частью здравоохранения. В последнее время люди все чаще обращаются к нетрадиционной медицине. В чем сила этих форм лечения - можно узнать в программе "Окна города" у Татьяны Анатольевны Савенковой.

Сардэчна запрашаем у госці да Элізы Ажэшкі,

выдатнай пісьменніцы беларуска-польскага памежжа!

Кіраўнік музея - Савянкова Таццяна Анатольеўна

Кантактныя тэлефоны 8 (0152) 68-38-54

231761, Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в.Мількаўшчына, вул.Крыўлянская, 6

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.