Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Как Вам наш новый сайт?
Всего 49 человек

Образцовый детский фольклорный коллектив "Василёчки"

Дата: 23 мая 2016 в 15:01, Обновлено 6 июня 2016 в 15:56
Автор: Т. Е. И.

   Дзіцячы фальклорны калектыў “Васілёчкі” дзяржаўнай установы адукацыі «Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» створаны ў 2007 годзе педагогам дадатковай адукацыі Тарэсай Антонаўнай Адамовіч.  

   Сёння ў дзіцячым фальклорным калектыве 18 удзельнікаў ад 8 да 17 год. Калектыў складаецца з дзвюх груп: старэйшая (канцэртная) і малодшая (падрыхтоўчая), удзельнікі якой спасцігаюць мастацкі свет праз малюнкі, лічылкі, спевы, вобразы каляндарна – абрадавых свят, гульні .

    Акрамя пераймання мясцовых традыцый, каранёвых абрадаў падчас заняткаў вядзецца навучанне дзяцей і моладзі народным спевам, танцам, а таксама музіцыраванню на беларускіх народных інструментах. Рэпертуар складаецца ў першую чаргу з адноўленых і бытуючых узораў каляндарнага і сямейна-абрадавага цыклаў, карагодаў, гісторыка-бытавых танцаў, пазаабрадавых песень мясцовага паходжання, гульняў, прыпевак, жартаў, інструментальных музычных найгрышаў і інш. У практыцы выкарыстоўваецца шэраг ударна-шумавых інструментаў: трохкутнік, трашчотка, круцёлка, бразготка, званочак, румба, лыжкі, рубель, падвойная трашчотка, біч і іншыя.

     Дзіцячы фальклорны калектыў “Васілёчкі” – абавязковы ўдзельнік культурна-масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца аддзелам адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага райвыканкама, цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі, а таксама фестываляў абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага  ўзроўняў. 

 

Дзіцячы фальклорны калектыў “Васілёчкі” дзяржаўнай установы адукацыі «Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» (презентация)

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.